27 лiстапада 2024, Серада, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе Някляева шукаюць крайняга

17
У справе Някляева шукаюць крайняга

Да 4 ліпеня пракуратура Менска падоўжыла праверку па факце збіцця былога кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева.

«Шукаюць крайняга», - так расцэньвае гэтую адпіску Уладзімір Някляеў.

«Я атрымаў з прокуратуры Менска паведамленне. «Тэрмін правядзення праверкі па факце нанясення Вам цялесных пашкоджанняў падоўжаны першым намеснікам пракурора горада Менска па 4.07.2011. Аб выніках Вам будзе паведамлена дадаткова. Подпіс - М. В. Ермакоў, пракурор». Абні нічога не робяць, а бясконца працягваюць тэрміны праверкі. У выніку можа здарыцца, што мне нічога не застанецца, як пагадзіцца з тым, што я сам сябе ўдарыў галавой аб машыну», - паведаміў паэт «Беларускаму партызану».

Фактычна праверка ідзе ўжо трэці месяц - з красавіка па ліпень.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках