27 лiстапада 2024, Серада, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэя Пачобута пакінулі пад вартай

6
Андрэя Пачобута пакінулі пад вартай

Сёньня адвакат Аляксандар Бірылаў наведаў журналіста Андрэя Пачобута ў сьледчым ізалятары Гарадзенскай турмы № 1.

Андрэй адчувае сябе нармальна, атрымлівае шмат лістоў ад сваіх прыхільнікаў. Журналіст па-ранейшаму застанецца пад вартай, сказаў адвакат, паведамляе Радыё Свабода.

Аляксандар Бірылаў удакладніў, што атрымаў адказ на хадайніцтва, каб зьмяніць Андрэю Пачобуту меру стрыманьня. Сьледчы абласной пракуратуры Арсені Нікольскі адмовіў. Да свайго хадайніцтва адвакат прыклаў каля сарака зваротаў ад тых асобаў, якія гатовыя былі паручыцца за паводзіны А.Пачобута да суду. Такім чынам, гэта адначасова адказ і адвакату, і ўсім астатнім, што сьледзтва ня лічыць магчымым зьмяніць яму меру стрыманьня, зазначыў Аляксандар Бірылаў.

Ніякіх сьледчых дзеяньняў адносна Андрэя Пачобута пакуль не праводзіцца, але адвакат выказаў спадзяваньне, што на наступным тыдні, магчыма, у справе журналіста будзе нейкі зрух.

Журналіст польскай "Газэты выборчай" гарадзенец Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 6 красавіка. Супраць яго распачатая крымінальная справа па двух артыкулах: 368 (частка першая) — "абраза прэзыдэнта" і 367 (першая частка) — "паклёп на прэзыдэнта". Справа грунтуецца на публікацыях Андрэя Пачобута, большая частка якіх узятая з "Газэты выборчай". Журналіст мае статус абвінавачанага.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках