23 снежня 2024, панядзелак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк апусціў беларускі рубель яшчэ на 4%

31
Нацбанк апусціў беларускі рубель яшчэ на 4%

Нацбанк Беларусі пашырае з 12 мая калідор змяненняў курсу рубля да кошыку валют да 12% з 8%, зацверджаных асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі.

Адпаведная пастанова № 168 была прынятая праўленнем НБ РБ 5 мая бягучага года.

«Нацбанк РБ лічыць мэтазгодным змяненне межаў дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыку валют з +/- 8 да +/- 12 адсоткаў. Адпаведнае рашэнне праўлення Нацыянальнага банка прынятае 5 мая 2011 года па ўзгадненні з органамі дзяржкіравання», - паведаміла прэс-служба Нацбанка РБ.

Дадзенае рашэнне рэгулятара дазволіць злёгку знізіць афіцыйны курс беларускага рубля, аднак не акажа асабліва ўплыву на сітуацыю на валютным рынку. Як адзначыла крыніца блізкая да Нацбанка, рашэнне носіць больш тактычны, чым стратэгічны характар.

«Па вялікім рахунку, варта наогул адмяніць калідор», - сказаў ён, падкрэсліўшы, што адмена калідора з'яўляецца адной з умоваў прадастаўлення Расеяй крэдытаў бюджэтнай падтрымкі на суму ў 3 млрд. даляраў.

«Рашэнне аб пашырэнні калідора замест ягонай адмены значна ўскладняе пазіцыю беларускага боку на перамовах у Мінфіне РФ», - паведаміў суразмоўца, даўшы зразумець пры гэтым, што адмена калідора як такога знаходзіцца па-за кампетэнцыяй НБ РБ.

Поўная адмена калідора, па сутнасці, будзе азначаць афіцыйную дэвальвацыю беларускага рубля альбо як мінімум прызнанне неабходнасці правядзення такога працэсу, аднак ёсць сумненне, што абясцэньванне беларускага рубля вырашыць глабальныя праблемы беларускай эканомікі. Будзь то 20%, 50% ці 100% дэвальвацыя, золатавалютныя рэзервы краіны ад гэтага не вырастуць, піша АФН.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках