27 лiстапада 2024, Серада, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стварэнне беларускага спадарожніка сувязі аддалі кітайцам

19

Тэндэр па стварэнні беларускага спадарожніка сувязі выйграла кампанія з КНР.

Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў, перадае БелТА.

«Тэндэр выйграла карпарацыя «Вялікая кітайская сцяна», але гэта не значыць, што ўжо заключаны кантракт. Гэта толькі папярэдні этап. Далей ідзе працэдура стварэння аператара, распрацоўка бізнес-плана, дзе мы павінныя вызначыць: ці выгодна нам, ці не. Толькі пасля гэтага будзе прымацца рашэнне па заключэнні кантракту», - распавёў Сяргей Гурулёў.

У адрозненне ад адносна таннага спадарожніка зандавання Зямлі, спадарожнік сувязі - праект на сотні мільёнаў даляраў і ягоны запуск патрабуе наяўнасці дазволу на выкарыстанне арбітальна-частотнага рэсурсу. Мінсувязі жадае захаваць кантроль над кропкай 75 градусаў у.д., якую міжнародная арганізацыя касмічнай сувязі «Інтэрспадарожнік» перадала кітайскай кампаніі Asia Broadcast Satellite (ABS). Адміністрацыя сувязі Беларусі лічыла гэтую арбіту сваёй і спрабавала спыніць працу замежных бартоў ў гэтай пазіцыі. Ці вырашаная гэтая праблема, агенцтва БелТА не паведамляе.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках