22 снежня 2024, Нядзеля, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Stampa: Вусаты дыктатар апынуўся заціснутым у абцугі

36
La Stampa: Вусаты дыктатар апынуўся заціснутым у абцугі

«Апошні дыктатар Еўропы» Аляксандр Лукашэнка апынуўся паміж молатам і кавадлай.

Аб гэтым піша Ганна Зафесава ў артыкуле, апублікаваным у газеце La Stampa.

Аляксандр Лукашэнка непадзельна кіруе Беларуссю апошнія 17 гадоў. Зусім нядаўна ён прысудзіў да 5-6 гадоў турмы ўсіх апазыцыйных палітыкаў, якія кінулі яму выклік падчас апошніх прэзідэнцкіх выбараў у краіне. Лукашэнка публічна выказвае пазітыўныя меркаванні пра Гітлера, саджае ў турму журналістаў і адкрыта шкадуе аб Савецкім Саюзе», - піша выданне.

«І вось зараз Аляксандр Лукашэнка, «апошні дыктатар Еўропы», як яго назвала ў свой час дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс, атрымлівае ўдар палкай ад прэзідэнта ЗША Абамы. Барак Абама паабяцаў новыя санкцыі супраць аўтакрата Менска ў дадатак да чарговых санкцый, прынятых супраць яго і ягоных паплечнікаў Еўрапейскім звязам, які на працягу многіх гадоў карае Лукашэнку за парушэнне індывідуальных свабод і за выбары, якія, як падаецца, праводзяцца па расейскай мадэлі Пуціна», - піша аўтарка артыкула.

«Удар нагнаў беларускага дыктатара ў той момант, калі нацыянальная эканоміка, пабудаваная па савецкім шаблоне, пачала абвальвацца пад жорсткімі ўдарамі рэальнасці: нацыянальная валюта дэвальвуецца, золатавалютныя запасы заканчваюцца. Адзінай надзеяй рэжыму застаецца Масква, якая абяцала крэдыт у 3 млрд даляраў. Але да перніка прыкладаецца пуга: у абмен Лукашэнка павінен ажыццявіць серыю прыватызацыі, перш за ўсё ў сферы газатранспартнай сеткі ў напрамку Еўропы. Цалкам відавочна, што пакупніком стане «Газпрам», - піша карэспандэнтка.

«Вусаты «бацька» апынуўся заціснутым у абцугі паміж Усходам і Захадам», - піша Ганна Зафесава.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках