27 лiстапада 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька арганізатара выбуху ў менскім метро бярэ віну на сябе

81
Бацька арганізатара выбуху ў менскім метро бярэ віну на сябе

Генадзь Канавалаў першапачаткова прызнаўся следству, што вырабляў гадзіннікавы механізм для бомбаў сына.

Бацька абвінавачаных у тэрарызме арганізатараў выбуху ў менскім метро 11 красавіка на станцыі «Кастрычніцкая» Генадзь Канавалаў спрабуе выгарадзіць арыштаваных разам з ім сыноў Зміцера і Аляксандра, беручы ўсю віну на сябе. Пра гэта паведамляе Life News.

Генадзь Канавалаў першапачаткова прызнаўся следству, што вырабляў гадзіннікавы механізм для бомбаў сына. На адным з апошніх допытаў Канавалаў старэйшы заявіў, што менавіта ён задумаў тэракт з-за непрыняцця ўсталяванага ў краіне рэжыму і ўцягнуў сыноў.

Следства лічыць, што бацька спрабуе апраўдаць сыноў. Версію бацькі абвяргае 25-гадовы хімік-самавук Зміцер Канавалаў. Ён распавёў следству, што сам арганізаваў і падрыхтаваў выбух. Акрамя таго, па словах Канавалава, ён з'яўляецца арганізатарам трох выбухаў у Беларусі ў 2005 і 2008 гадах.

На сённяшні дзень колькасць ахвяраў выбуху складае 15 чалавек.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках