У ідэолагаў «крытычныя» дні
47- 26.05.2011, 9:08
Ідэолагі пінскага выканкама спрабуюць узмацніць ідэалагічную апрацоўку пінчукоў.
Па прапанове пінскіх чыноўнікаў, на дзяржаўных прадпрыемствах і ўстановах горада павінныя часцей праводзіцца дні інфармавання. Напрыклад, у гарадскім Доме культуры такія «крытычныя» дні праходзяць кожны чацвер, паведамляе ПЦ «Вясна».
У гэты дзень перад калектывам дадзенай установы культуры выступае намеснік дырэктара ГДК і распавядае аб сітуацыі ў горадзе і краіне і тлумачыць рашэнні чыноўнікаў рознага ўзроўню.