27 лiстапада 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляды менскага тэракту шукаюць у Баранавічах

32
Сляды менскага тэракту шукаюць у Баранавічах

На баваўняным аб'яднанні з панядзелка прыступае да працы спецыяльная камісія па расследаванні тэракту ў менскім метро.

Правяраючыя будуць даследаваць падсобныя службы прадпрыемствы, у якіх захоўваецца і апрацоўваецца метал, дзе ўсталяваныя такарныя і фрэзерныя станкі. Рэвізія закране і хімічныя вытворчасці - напрыклад, аздобную фабрыку, на якой адбельваюць і фарбуюць тканіну, перадае «Еўрарадыё».

Працаўнікоў ужо папярэдзілі, каб строга прытрымліваліся распарадку, не адчынялі дзверы і вокны. Па словах супрацоўнікаў прадпрыемства, камісія будзе працаваць на прадпрыемстве два тыдні.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках