Паўстанцы: Жонка і дачка Кадафі знаходзяцца ў Беларусі
205- 21.05.2011, 1:37
Тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, перадае, што, згодна з атрыманымі ім паведамленнямі, жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі знаходзяцца цяпер у Беларусі.
Аб гэтым паведамляе газета Взгляд са спасылкай на BBC.
Як паведамлялася раней, жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі прыбылі ў Туніс ў сярэдзіне мая, аднак туніскіх бок аспрэчыў гэтую інфармацыю.
Старэйшы сын лівійскага лідэра Муамара Кадафі, Мухамед Муамар Кадафі, знаходзіцца на вядомай сваімі габрэйскімі святынямі туніскай выспе Джэрба, паведамляе ў сераду панарабская газета Аl-Quds Аl-Arabi.
Мухамед Кадафі з'яўляецца кіраўніком алімпійскага Камітэта Лівіі. Ён таксама ўзначальвае Лівійскую Пошту і валодае найбуйнейшай у Лівіі кампаніяй сотавай тэлефоннай сувязі.