24 снежня 2024, aўторак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслава Шушкевіча выклікаюць у КДБ

64
Станіслава Шушкевіча выклікаюць у КДБ

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі сёння павінен прыйсці ў КДБ. Ён пойдзе туды з адвакатам.

- Яшчэ ў пачатку мая патэлефанаваў мне нейкі супрацоўнік пракуратуры і сказаў, што я павінен прыйсці ў пракуратуру і расказаць аб выбуху ў метро. Я, вядома, сказаў, што ў той дзень я быў у Брусэлі і таму лічу бессэнсоўным нейкія размовы на гэтую тэму, - сказаў Станіслаў Шушкевіч. - А сёння ўвечары зноў патэлефанаваў нейкі супрацоўнік КДБ, які назваўся Валерыем Юр'евічам.

- Ён сказаў, што тэмай размовы будзе не выбух, а некаторыя мае выказванні ў Інтэрнэце. Што ён меў на ўвазе пакуль невядома, - паведаміў Станіслаў Шушкевіч газеце «Народная воля».

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках