27 лiстапада 2024, Серада, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам»: Інтэрнэт не ўпаў з-за праблемаў з ЦАД

23
«Белтэлекам»: Інтэрнэт не ўпаў з-за праблемаў з ЦАД

У прэс-службе кампаніі «Белтэлекам» абвяргаюць інфармацыю, што распаўсюдзілася ў інтэрнэце, аб прыпыненні працы Цэнтра апрацоўкі дадзеных.

«Ніякіх пашкоджанняў у ЦАД няма, ён працуе ў штатным рэжыме. Абсалютная большасць сайтаў даменнай зоны by дасяжная карыстальнікам», - заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратар кампаніі Аляксей Федарынчык.

Ён паведаміў, што ў цяперашні час працягваецца праца па тэхнічным абслугоўванні і прафілактычным рамонце сервернага абсталявання. «Таму магчыма, што сайты некаторых дзяржорганаў, якія размешчаны ў тых серверная масівах, якія пастаўленя зараз на рамонт, часова недасяжныя», - патлумачыў А. Федарынчык.

У той жа час ён падкрэсліў, што гэта ўсяго толькі «часовыя праблемы».

«Казаць пра тое, што беларускі сегмент Інтэрнэту ўпаў з-за праблем у ЦАД, няма ніякіх падставаў», - сказаў прэс-сакратар.

Па ягоных словах, таксама ў цяперашні час знаходзяцца на прафілактыцы афіцыйныя сайты «Белтэлекама».

Федарынчык дадаў, што ўсе рамонтныя і прафілактычныя працы з'яўляюцца планавымі, пра іх «Белтэлекам» загадзя апавяшчае карыстальнікаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках