«Беларусбанк» спыніў продаж безнаяўнай валюты
96- 6.04.2011, 18:34
З 4 красавіка найбуйнейшы камерцыйны банк краіны забараніў продаж безнаяўнай валюты.
Забарона датычыцца продажу валюты з укладавых (дэпазітных), бягучых, разліковых рахункаў у беларускіх рублях.
Такое распараджэнне прыйшло ў філіялы банка ў абласцях і Менску.
Выконваючы абавязкі старшыні праўлення банка С.П. Пісарык даручыў арганізаваць няўхільнае выкананне дадзенага рашэння і правесці «пісьменную тлумачальную працу з укладчыкамі».