27 снежня 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Як Лукашэнка разваліў беларускую эканоміку

56

Эканамічную сітуацыю ў Беларусі нямецкая газета назвала жахлівай.

У сярэдзіне красавіка ў Менску адбыўся выбух у сталічным метро. Загінулі 13 чалавек. Усяго праз два дні Аляксандр Лукашэнка не прамінуў скарыстацца магчымасцю, каб абвясціць дзве забароны. Той, хто стане распускаць чуткі пра падаплёку выбуху, будзе падвергнуты крымінальнаму пераследу, падкрэсліў кіраўнік, які жалезнай хваткай трымае краіну з 1994 года, піша Эдуард Штайнер на сайце газеты Die Welt.

Тыя, хто ставіць пад сумнеў прадуктовую стабільнасць, кажа аб нікчэмных валютных запасах краіны або наогул сее эканамічную паніку, па словах Лукашэнкі, таксама будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. Бо, у рэшце рэшт, тыя, хто здзейсніў гэтае злачынства імкнуліся да дэстабілізацыі краіны, кажа прэзідэнт, адзначаючы, што, ва ўсялякім выпадку, спробы эканамічнай дэстабілізацыі ўжо даўно ў наяўнасці.

Са студзеня валютныя рэзервы краіны скараціліся на чвэрць, склаўшы менш за 4 млрд даляраў (2,74 млрд еўра). За адзін толькі сакавіка насельніцтва скупіла 768 млн даляраў. Праўда, дзяржава спрабавала штучна падтрымаць курс рубля і абмежаваць набыццё валюты, выклікаўшы тым самым сапраўдную паніку, гаворыцца далей у артыкуле. У рэшце рэшт, рубель ўсё ж быў дэвальваваны. У выніку фірмы, што імпартавалі тавары з-за мяжы, зараз практычна не могуць іх аплаціць. Шэраг прадуктаў ужо знік з крамаў, адзначае аўтар артыкула.

Дзяржаве тэрмінова патрэбныя грошы звонку. Ад МВФ, які пасля крызісу пералічыў яшчэ 3,6 млрд даляраў, чакаць грошай больш не прыходзіцца - для гэтага Лукашэнку прыйшлося б пачаць рэформы.

Еўрапейскі звяз у напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў паабяцаў даць 3 млрд еўра. Але пасля выбараў Лукашэнка жорстка разагнаў пратэстны рух - і зараз ЕЗ і не думае аказваць яму фінансавую падтрымку. Застаецца Расея. У яе Лукашэнка папрасіў 3 млрд даляраў. Масква была б гатовая даці грошы пры ўмове, што Беларусь прыватызуе дзяржпрадпрыемствы - прычым самыя прыбытковыя з іх яна ахвотна прыбрала б сабе.

З прычыны жахлівай эканамічнай сітуацыі Масква мае магчымасць усё больш збіваць кошты на жаданыя прадпрыемства. Як лічыць Станіслаў Багданкевіч, былы шэф беларускага Цэнтрабанка, "Лукашэнка пачынае разумець, што сваім аддаленнем ад Захаду ён асудзіў сябе на тое, каб выконваць умовы Крамля», заключае выданне.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках