25 снежня 2024, Серада, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пазабіржавым рынку даляр роўны 5000 беларускіх рублёў

15
На пазабіржавым рынку даляр роўны 5000 беларускіх рублёў

Курс беларускага рубля на пазабіржавым рынку ў чацвер сфарміраваўся на ўзроўні Br5 тыс. за адзін даляр.

Пасля адмены вусных рэкамендацый Нацбанку Беларусі (НББ) аб курсаўтварэнні на пазабіржавым рынку рынкавы абменны курс пры безнаяўных разліках у чацвер склаўся на ўзроўні Br5 тыс./$1, (на 65% вышэй за афіцыйны курс НББ), канстатуюць апытаныя агенцтвам "Інтэрфакс-Захад" банкі .

"У цэлым па сістэме курс куплі банкамі безнаяўнага даляра склаў Br4,9 тыс./$1, продажу - Br5,1 тыс./$1", - сказаў прадстаўнік аднаго з дзеючых у Беларусі буйных расейскіх банкаў. Па ягоных словах, максімальная разбежка курсу на працягу чацвярга складала ад Br4,6 тыс. на куплю да Br5,2 тыс. на продаж 1 даляра ЗША.

Прадстаўнік банка канстатуе: "Пасля адмены вусных абмежаванняў Нацбанка ўсе ўздыхнулі з палёгкай. Пасля амаль тыднёвага калапсу рынак пачаў працаваць".

Пры гэтым ён адзначыў, што "па Br5 тыс. даляр куплялі толькі тыя імпарцёры, для якіх валюта была востра неабходная менавіта сёння, шмат хто адмаўляецца ад пакупкі па такім курсе". Банкір упэўнены, што ў бліжэйшыя дні "банкі будуць паніжаць курс пакупкі і, адпаведна, продажу даляраў на пазабіржавым рынку".

"Калі б рынак не тузалі нефармальнымі адміністрацыйнымі забаронамі, то можа быць, курс быў бы ўжо значна ніжэйшы, чым сёння", - лічыць суразмоўца.

Як паведамлялася, НББ у чацвер адмяніў вусныя рэкамендацыі камерцыйным банкам па лімітавым значэнні курсу беларускага рубля да даляра ЗША на пазабіржавым рынку ў межах Br4,5 тыс./$1.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках