27 лiстапада 2024, Серада, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У клініках застаюцца 120 пацярпелых пры выбуху ў менскім метро

12
У клініках застаюцца 120 пацярпелых пры выбуху ў менскім метро

З менскіх клінік выпісаныя яшчэ 9 пацярпелых пры тэракце ў метро, ​​ва ўстановах аховы здароўя застаюцца 120 чалавек.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у прэс-службе міністэрства аховы здароўя.

"У арганізацыях аховы здароўя знаходзяцца 120 пацярпелых пры выбуху ў метро", - праінфармавалі ў прэс-службе, паведаміўшы пра выпіску ў сераду 9 чалавек.

Там дадалі, што "12 пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане, 22 - у сярэдняй ступені цяжкасці і 86 у лёгкай ступені цяжкасці".

Як паведамлялася, у выніку выбуху ў менскім метро 11 красавіка загінула 13 чалавек, 204 пацярпелі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках