27 лiстапада 2024, Серада, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Life News: мінна-выбуховай справе тэрарыста навучылі ў войску

57
Life News: мінна-выбуховай справе тэрарыста навучылі ў войску

У канцы 2009 года Зміцера Канавалава прызвалі ў спецыяльную 29-ю ракетна-зенітную брыгаду.

Будучы тэрарыст служыў на аб'екце ў пасёлку Межыца Лепельскага раёна Беларусі, які ўваходзіць у Паўночна-заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне рэспублікі, піша расейскае выданне Life News.

Да таго моманту на ягоным рахунку, па версіі следства, ужо былі некалькі тэрактаў у Менску і Віцебску. Аднак, асноўныя веды ў падрыўной справе Зміцер атрымаў на спецыяльных курсах у сваім падпаддзяленні. Падчас вывучэння асноваў мінна-выбухной справы, Канавалаў атрымаў навыкі працы з базавымі выбуховымі рэчывамі, зборцы выбуховых прылад з гадзінным механізмам і дыстанцыйнага кіравання.

- Мы думаем, што зладзіўшы тэракт у 2008 годзе ў Менску ён проста схаваўся ў войску ад міліцыі, - кажуць калегі Канавалава. - Палічыў, што так будзе больш надзейна і разлічваў як след падвучыцца.

Канавалаў паспеў вызначыцца ўжо ў першы месяц службы. Навабранец стаў удзельнікам масавай бойкі. Аднак, гэта не перашкодзіла яму даслужыцца да сяржанта, паведамляе расейскае выданне. Праз паўгады службы Зміцера прызначылі замкамам разліку ракетна-зенітнага комплексу "Бук М-1-2".

- Для падначаленых ён быў проста залатым начальнікам, - узгадвае калега Канавалава Барыс Ж. - Ніколі не ганяў і не прыдзірацца. Па вялікім рахунку быў проста абыякавы да службы і часта адхіляўся ад усяго, у тым ліку і ад абавязкаў, якія на яго ўскладалі.

- Мы заўсёды дзівіліся ягонай стрыманасці, - кажа калега з Оршы Антон Д. - Часам ён заводзіў размову аб тэрактах у Менску і Віцебску, разважаў, хто ж мог здзейсніць іх.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках