23 лiстапада 2024, Субота, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Raiffeisen ацэньвае дэфіцыт валюты ў Беларусі ў $8-11 млрд

4
Raiffeisen ацэньвае дэфіцыт валюты ў Беларусі ў $8-11 млрд

Агульны дэфіцыт валюты ацэньваецца ў $8-11 млрд. (прагназуемы дэфіцыт знешняга гандлю + выплаты па дзяржаўным і агульным знешнім доўгу).

Магчымыя 3 млрд. даляраў крэдытнай падтрымкі з боку Расеі (міждзяржаўны крэдыт у 1 млрд. і 2 млрд. крэдытаў ЕўрАзЭС) і не змогуць закрыць патрэбы Беларусі ў валюце ў 2011 годзе, паведамляе АФН.

Такія разлікі прыводзяцца ў чарговы аналітычнай запісцы экспертаў банка Raiffeisen, прысвечанай сітуацыі ў Беларусі.

У гэтай сувязі, на думку экспертаў банка, выратаваць краіну ад недахопу валютнай ліквіднасці можа толькі шырокамаштабная прыватызацыя і новая праграма крэдытавання МВФ у аб'ёме 5-10 млрд. даляраў.

Аблегчыць лёс беларускай эканомікі дапаможа 30% адзінамомантавая або фарсіраваная дэвальвацыя беларускага рубля, а таксама крэдытная падтрымка з боку расейскіх банкаў («апошняя надзея»).

У той жа час дарога на рынак еўрабондаў для Беларусі закрытая (высокі кошт запазычанні і недавер інвестараў) да таго часу, пакуль улады краіны не сігналізуюць пра гатоўнасць адмовіцца ад дырэктыўных прагнозных паказчыкаў росту эканомікі альбо не дадуць гарантыі дастатковай для пакрыцця валютнага дэфіцыту знешняга фінансавання.

«Рынкі хутчэй за ўсё запатрабуюць (ад Беларусі) пераканаўчую сярэднетэрміновую стратэгію кіравання знешнім доўгам і зніжэння знешніх дысбалансаў, у тым ліку скарачэння дэфіцыту плацёжнага балансу», - гаворыцца ў аналітычнай запісцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках