24 снежня 2024, aўторак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк не каментуе планы па стварэнні альтэрнатыўных таргоў на валютнай біржы

7
Нацбанк не каментуе планы па стварэнні альтэрнатыўных таргоў на валютнай біржы

Нацбанк не валодае інфармацыяй аб стварэнні альтэрнатыўнай гандлёвай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы для куплі-продажу валюты.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка.

«Такіх звестак у нас няма. Мы не пацвярджаем, але і не аспрэчваем гэтую інфармацыю», - паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў.

Аналагічны адказ быў атрыманы і на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Як паведаміла сёння агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на інфармаваную крыніцу, урад і Нацбанк зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках