27 лiстапада 2024, Серада, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ асудзіла практыку прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі

18
ПАРЕ асудзіла практыку прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі

ПАРЕ звярнулася да ЗША, Японіі і Беларусі з заклікам адмовіцца ад смяротнага пакарання.

"Асамблея заклікае Злучаныя Штаты Амерыкі і Японію ў якасці краін-назіральнікаў, а таксама Беларусь, якая імкнецца стаць дзяржавай-удзельніцай Рады Еўропы, далучыцца да пашырэння кансенсусу дэмакратычных краін, якія абараняюць правы чалавека і чалавечую годнасць шляхам адмены смяротнага пакарання", - гаворыцца ў рэзалюцыі ПАРЕ, паведамляе "Інтэрфакс Захад".

ПАРЕ таксама асудзіла пакаранні, што працягваюцца з 2008 года, "якія значна падарвалі давер да заяўленага Беларуссю намеру па збліжэнні з сям'ёй еўрапейскіх дзяржаў, якія адстойваюць правы чалавека і чалавечую годнасць".

Як адзначаецца ў дакуменце, еўрапейскі досвед пераканаўча паказаў, што для барацьбы з гвалтоўнымі злачынствамі не патрэбнае смяротнае пакаранне, і што палітычныя лідэры, якія сталі ініцыятарамі адмены смяротнага пакарання, не сутыкнуліся з негатыўнай рэакцыяй з боку грамадскасці.

Асамблея таксама выказала ўдзячнасць тым амерыканскім штатам, якія нядаўна адмянілі смяротнае пакаранне (у прыватнасці Нью-Мексіка, Нью-Джэрсі).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках