25 снежня 2024, Серада, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РБ ААН рэзка асудзіла выбух у Менску

8
РБ ААН рэзка асудзіла выбух у Менску

РБ ААН у сераду ў сваёй заяве рэзка асудзіла выбух у метро ў беларускай сталіцы Менску, зноў пацвердзіла сваю рашучасць змагацца з тэрарызмам ва ўсіх формах.

У заяве гаворыцца, што РБ выказвае глыбокае спачуванне пацярпелым і сардэчнае спачуванне іхнім родным. Рада Бяспекі зноў пацвердзіла: "Любыя праявы тэрарызму ўяўляюць сур'ёзную пагрозу міру і бяспекі на планеце. Любыя тэракты з'яўляюцца бясспрэчнымі злачынствамі незалежна ад таго, хто з'яўляецца іх арганізатарамі, дзе гэтыя злачынствы здзейсненыя і які матыў пераследвалі". Краіны-ўдзельніцы Рады бяспекі правядуць рашучую барацьбу з тэрарызмам у любых праявах у рамках Статута ААН, паведамляе Сіньхуа.

У заяве РБ ААН падкрэсліла, што краінам-удзельніцам рады неабходна забяспечыць, каб іхнія меры па барацьбе з тэрарызмам адпавядалі Міжнароднаму праву.

Як паведамляецца, 11 красавіка на станцыі "Кастрычніцкая" менскага метрапалітэна адбыўся выбух, у выніку якога 12 чалавек загінулі і прыкладна 200 чалавек атрымалі раненні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках