27 лiстапада 2024, Серада, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сігурні Уівер і Том Стопард давядуць Лукашэнку да Гаагі

125
Сігурні Уівер і Том Стопард давядуць Лукашэнку да Гаагі

Сваякі палітвязняў і зоркі Галівуда будуць дамагацца ацэнкі дзеянняў беларускай улады міжнароднымі судамі і безумоўнага вызвалення вязняў дыктатуры.

Як стала вядома сайту charter97.org, Ірына Багданава (сястра Андрэя Саннікава), Ева Някляева (дачка Уладзіміра Някляева), Кацярына Статкевіч (дачка Мікалая Статкевіча), Алена Эдвардс (сястра Міланы Міхалевіч) а таксама драматург Том Стопард, юрыдычная фірма "H20 Law LLP" і Беларускі Свабодны тэатр выступілі ініцыятарамі кампаніі Free Belarus Now. Ініцыятары кампаніі будуць звяртацца ў міжнародныя суды з патрабаваннем расследаваць масавыя выпадкі парушэння правоў чалавека ў нашай краіне.

Кампанію падтрымалі Міхаіл Гарбачоў, Вацлаў Гавел, Джордж Клуні, Майкл Дуглас, Марк Нопфлер, Сігурні Уівер, сенатар Рычард Дурбін і многія іншыя вядомыя людзі.

У ААН накіраваныя лісты аб намерах, якія з'яўляюцца першым крокам у працэсе ўзбуджэння справаў у камісіях ААН. Лісты накіраваныя ў чатыры падпаддзяленні ААН, якія разглядаюць парушэнні правоў чалавека:

- У Камітэт па правах чалавека - працоўную групу па паведамленнях;

- спецдакладчыку ААН па незалежнасці суддзяў і адвакатаў;

- спецдакладчыку па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду перакананняў і іх свабодным выражэнні;

- спецыяльным прадстаўніку Генеральнага сакратара па пытанні аб праваабаронцах.

Ініцыятары кампаніі заклікаюць усіх, хто пацярпеў ад рэпрэсій беларускіх уладаў, прыняць удзел у апублікаванні фактаў і паведаміць аб такім парушэнні юрыстам кампаніі, якія возьмуць на сябе працэдуру афармлення скаргаў, іх акумулявання і суправаджэння ў працэсе разгляду ў камісіях і падкамісіі ААН.

Яшчэ адным заяўленым напрамкам работы стане зварот і распачацце справаў у дачыненні да беларускіх уладаў у міжнародных судах.

На фота: кадр з фільма «Чужы-3» з Сігурні Уівер ў ролі лейтэнанта Элен Рыплі.

Напісаць каментар 125

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках