27 лiстапада 2024, Серада, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнікі Менска пакуль не могуць бясплатна ездзіць па ўсім горадзе

9
Школьнікі Менска пакуль не могуць бясплатна ездзіць па ўсім горадзе

Як сталася, рашэнне дэпутатаў Менгарсавета не прайшло юрыдычную экспертызу ў Мінюсце.

Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у міністэрстве юстыцыі, «да цяперашняга часу рашэнне Менскага гарадскога Савета дэпутатаў, якая прадастаўляе школьнікам права бясплатнага праезду па горадзе без абмежаванняў, для правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы ў Міністэрства юстыцыі не паступіла».

Раней паведамлялася, што дадзенае рашэнне, прынятае дэпутатамі на сесіі гарсавета 16 сакавіка, уступіць у сілу пасля экспертызы Мінюста.

«У адпаведнасці з заканадаўствам, дадзенае рашэнне павіннае ўступіць у сілу пасля ягонага афіцыйнага апублікавання. Пасля паступлення рашэння ў міністэрства юстыцыі, абавязковая юрыдычная экспертыза будзе праведзеная ў суткавы тэрмін», - паведамілі ў Мінюсце.

Як паведамлялася раней, Менскі гарадскі Савет дэпутатаў 16 лютага даў права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце школьнікам толькі ад месца жыхарства да школы і назад, і толькі ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Бясплатны праезд школьнікаў ў гурткі, клубы, а таксама па асабістых справах не прадугледжваецца.

Паводле дадзеных камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама, гэтай ільготай могуць скарыстацца толькі 8-10% навучэнцаў горада, бо ў асноўнай масе школьнікі жывуць каля месца вучобы.

У Менску працуе каля 250 устаноў адукацыі, у якіх навучаюцца 160 тыс. школьнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках