24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС заступіўся за Кадафі

145
Беларускі МЗС заступіўся за Кадафі

МЗС Беларусі выступіў з заявай у сувязі з ракетна-бомбавымі ўдарамі па Лівіі.

“Ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Лівіі выходзяць за меы рэзалюцыі Рады бяспекі ААН № 1973 і супярэчаць ейнай галоўнай мэце - забеспячэнню бяспекі мірнага насельніцтва.

Рэспубліка Беларусь заклікае дзяржавы, якія прымаюць удзел у вайсковай аперацыі, неадкладна спыніць баявыя дзеянні, якія прыводзяць да чалавечых ахвяр.

Ўрэгуляванне канфлікту з'яўляецца ўнутранай справай Лівіі і павіннае быць забяспечана самім лівійскім народам без вайсковага ўмяшання звонку", - гаворыцца ў заяве.

Тое, што дыктатар Кадафі, спрабуючы утрымацца ля улады ўсімі спосабамі, вядзе вайну з уласным народам, забівае мірнае насельніцтва - гэта, падобна, беларускі МІд зусім не хвалюе.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках