27 лiстапада 2024, Серада, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхалевіч папрасіў у Чэхіі палітычнага прытулку

42
Міхалевіч папрасіў у Чэхіі палітычнага прытулку

Аляксей Міхалевіч знаходзіцца ў Чэхіі і папрасіў у краіне палітычнага прытулку, пацвердзіў газеце Právo міністр замежных справаў ЧР Карэл Шварцэнберг.

На думку міністра, прашэнне Міхалевіча варта задаволіць, перадае Český rozhlas.

«Я асабіста ведаю Міхалевіча і перакананы ў тым, што Чэхія павінная даць яму прытулак», - заявіў кіраўнік МЗС у інтэрв'ю газеце.

Нагадаем, Міхалевіч з'яўляецца абвінавачваным па «Справе 19 снежня». 19 лютага яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Праз некалькі дзён пасля свайго выхаду з СІЗА, палітык зрабіў заяву аб «прымяненні катаванняў СІЗА КДБ», а таксама заявіў, што «не будзе супрацоўнічаць з КДБ».

Уначы 14 сакавіка ў сваім блогу Аляксей Міхалевіч абвясціў, што знаходзіцца «не ў зоне дасяжнасці беларускага КДБ».

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках