23 снежня 2024, панядзелак, 19:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС умыў рукі

12
Беларускі МЗС умыў рукі

Беларускі бок своечасова апавясціў амбасаду РФ аб затрыманні расейскага праваабаронцы Андрэя Юрава, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Такім чынам, падкрэсліў ён, Беларусь выканала палажэнне консульскай канвенцыі.

Як падкрэсліў Савіных, усе пытанні, звязаныя з затрыманнем Юрава, знаходзяцца ў кампетэнцыі праваахоўных органаў, перадае БелаПАН.

Па словах прэс-сакратара, яму нічога не вядома пра існаванне якіх-небудзь спісаў расейскіх грамадзянаў, якім забаронены ўезд у Беларусь. «Іх проста не існуе», - сказаў Савіных.

Кіраўніка Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Андрэя Юрава затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў Менску ўвечары 16 сакавіка. Ён нібыта знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у Беларусь.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках