Чавес прыпыніў ядзерную праграму Венесуэлы
16- 16.03.2011, 12:21
Кантракт з расейскай кампаніяй "Расатам" замарожаны.
Венесуэла прыпыніла рэалізацыю ядзернай праграмы на фоне крызісу ў Японіі, дзе вядуцца працы па ахалоджванні трох ядзерных рэактараў, пашкоджаных у выніку землятруса і цунамі 11 сакавіка, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес, паведамляе "Інтэрфакс".
"Я загадваю міністру энергетыкі Рафаэлю Рамірэсу замарозіць усе праекты па распрацоўцы атамнай энергіі ў мірных мэтах, - сказаў У. Чавес, сустрэчу якога з кітайскімі інвестарамі трансляваў мясцовы дзяржаўны тэлеканал. - Я не маю нияких сумневаў у тым, што патэнцыял ядзернай катастрофы ў Японіі ў значнай ступені зменіць планы развіцця атамнай энергетыкі па ўсім свеце".
У кастрычніку мінулага года падчас візіту прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Расею было падпісанае пагадненне аб тым, што расейская кампанія "Расатам" на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў можа пабудаваць у Венесуэле АЭС з рэактарам кшталту ВВЭР. Праектная магутнасць АЭС складае 4 ГВт.