27 лiстапада 2024, Серада, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЭС больш надзейная за японскую. Сямашка гарантуе гэта

75
БелАЭС больш надзейная за японскую. Сямашка гарантуе гэта

Менск не зменіць планы па будаўніцтве ў Беларусі АЭС у сувязі з ядзернай катастрофай у Японіі.

«Прыняўшы рашэнне аб будаўніцтва АЭС у Беларусі, мы ўлічылі ўсе пытанні бяспекі. Пры выбары пляцоўкі мы зыходзілі з сейсмічнасці тэрыторыі не менш за 8 балаў», - заявіў у панядзелак першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка, перадае ІТАР-ТАСС.

Па ягоных словах, рэактар ​​будучай АЭС - адзін з самых бяспечных. «Нямногія краіны валодаюць такімі рэактарамі», - сказаў ён. Па словах віцэ-прэм'ера, у тэхніка-эканамічным абгрунтаванні праекта будаўніцтва АЭС улічаныя пытанні ўздзеяння станцыі на навакольнае асяроддзе.

«Праект прайшоў экспертызу ў шэрагу суседніх краін. Усе заўвагі, якія былі зробленыя, улічаныя», - сказаў Сямашка. Ён таксама адзначыў, што на маючым адбыцца ў аўторак пасяджэнні Саўміна так званай "Саюзнай дзяржавы" плануецца падпісаць шэраг беларуска-расейскіх дамоўленасцяў па будаўніцтве АЭС у Беларусі.

Плануецца ўвесці ў строй першы блок АЭС у 2017 годзе. Генеральным падрадчыкам выступае расейская кампанія "Атамбудэкспарт". Пабудаваняа станцыя будзе на Астравецкай пляцоўцы (Гарадзенская вобласць).

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках