27 лiстапада 2024, Серада, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WikiLeaks: Кадафі абмяркоўваў ў Менску зброевыя ўгоды

13

Сувязі беларускага рэжыму з рэжымамі-ізгоямі зноў сталі здабыткам грамадскасці.

Візіт лівійскага лідэра Муамара Кадафі ў Беларусь у лістападзе 2008 года амерыканскія дыпламаты разглядалі як спробу знізіць кошты па ўгодах ў сферы ўзбраенняў з іншымі краінамі. Пра гэта сведчыць сакрэтная дэпеша амбасады ЗША ў Трыпалі, апублікаваная сайтам WikiLeaks 31 студзеня, пішуць «Белорусские новости».

Гэты датаваны 5 сакавіка 2009 г. дакумент уяўляе сабой памятку да маючага адбыцца візіту ў Лівію камандуючага ўзброенымі сіламі ЗША ў Афрыцы генерала Уільяма Уорда. У ходзе візіту планавалася абмеркаванне такіх тэм, як транснацыянальны тэрарызм, гуманітарная дапамога, старшынства Лівіі ў Афрыканскім саюзе, крызісная сітуацыя ў шэрагу краін Афрыкі, развіццё працоўных сувязяў і набыццё Лівіяй зброі.

Аўтары дэпешы нагадваюць камандуючаму Уорду, што сыны Кадафі Саіф аль-Іслам (кіраўнік дабрачыннага «Фонду Кадафі») і Мутасім (дарадца па пытаннях нацыянальнай бяспекі) разглядаюцца ў якасці магчымых пераемнікаў свайго бацькі. Амбасада паведамляе, што Мутасім - прыхільнік паляпшэння адносінаў Лівіі з ЗША, ён імкнецца да закупак узбраенняў у гэтай краіне.

Паведамляецца таксама, што лівійскія чыноўнікі выказвалі зацікаўленасць у набыцці вайсковага абсталявання ЗША (смяротнага і несмяротнага) у ходзе перамоваў аб аднаўленні Лівійска-амерыканскага супрацоўніцтва.

Падчас візіту дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райс у Лівію ў верасні 2008 г. Мутасім Кадафі сустрэўся ў кулуарах з яе памочнікам Дэвідам Уэлчам, і лівійскія службовыя асобы перадалі дыпляаату «спісы пажаданняў» у кантэксце падпісання мемарандума аб узаемаразуменні ў вайсковай сферы.

Гэтыя спісы «ўключалі як смяротную, так і несмяротную вайсковую тэхніку, і мы сказалі ураду Лівіі, што продаж будзе разглядацца ў індывідуальным парадку, у прыватнасці, таму што не ўсе высокапастаўленыя кіраўнікі ўрада ЗША, якія маглі б выказацца па гэтым пытанні, прызначаныя новай [амерыканскай] адміністрацыяй».

Дыпламаты паведамляюць, што «Мутасім суправаджаў свайго бацьку ў ходзе візіту ў Маскву на высокім узроўні ў кастрычніку для абмеркавання магчымых угод, аднак паездкі яго бацькі ў Беларусь і Украіну разглядаліся як спроба знізіць усталяваны коўт па зброевых кантрактах».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках