Сябар Уга адвярнуўся ад Кадафі
41- 25.02.2011, 11:52
Жорсткія меры, прынятыя лівійскім лідэрам Муамарам Кадафі для падаўлення акцый пратэсту, могуць прывесці да грамадзянскай вайны.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес на сваёй старонцы ў Twitter.
«Няхай жыве Лівія і яе незалежнасць! Дзеянні Кадафі могуць прывесці да грамадзянскай вайны», - адзначыў венесуэльскі прэзідэнт у сваім блогу.
Па паведамленні некаторых СМІ, тысячы лівійцаў, верагодна, загінулі падчас сутыкненняў з сіламі бяспекі. Акцыі пратэсту ў Лівіі пачаліся 15 лютага. У цяперашні час прыхільнікі апазіцыі кантралююць некалькі буйных гарадоў на захадзе і на ўсходзе краіны. Сталіца Лівіі застаецца пад кантролем Кадафі.