2 лiстапада 2024, Субота, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да канца лютага бензін падаражэе адразу на 12%?

50
Да канца лютага бензін падаражэе адразу на 12%?

У блогах і на аўтамабільных форумах з'явілася інфармацыя аб магчымым павышэнні рознічных коштаў на паліва.

Так, на гродзенскім блогу s13 паведамляецца, што на некаторыя аўтазапраўкі абласнога цэнтра прыйшла інфармацыя пра новыя кошты на паліва. Згодна з гэтай інфармацыяй, рознічныя кошты на паліва вырастуць больш чым на 10%:

95 - 3630 (3240 *)

92 - 3210 (2870 *)

80 - 2520 (2250 *)

ДТ - 2890 (2580 *)

* - Актуальныя кошты па дадзеных канцэрна «Белнафтахім».

Аўтар паведамлення сцвярджае, што падвышэнне познічных коштаў на паліва адбудзецца да канца лютага.

Такія ж лічбы з'явіліся на форуме партала Onliner.by.

Прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка паведаміла «Нашай Ніве», што не мае афіцыйнай інфармацыяй аб магчымым павышэнні рознічных коштаў на паліва.

У пачатку лютага ў «Белнафтахім» падвысіў аптовыя кошты на асобныя віды нафтапрадуктаў. Пры гэтым было заяўлена, што кошт паліва на запраўках, якія належаць канцэрну, у бліжэйшы час застанецца ранейшым.

Нагадаем, што апошні раз рознічныя кошты на паліва змяніліся 12 мая 2010 г. Тады рост склаў 6-8%.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках