27 лiстапада 2024, Серада, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джыгарханян апраўдваецца за віншаванне Лукашэнкі

104

Адказваць на вострыя пытанні вядомаму артысту давялося ў эфіры радыёстанцыі «Бі-бі-сі».

Змяшчаем частку інтэрв'ю, якое датычыцца Беларусі і віншаванні Армэнам Джыгарханянам дыктатара Лукашэнкі з «перамогай» на выбарах.

Бі-бі-сі : Вось, Зміцер з Менска таксама сочыць за кожным вашым словам. Зміцер вас пытаецца, чаму вы павіншавалі Лукашэнку з перамогай на выбарах?

Армэн Джыгарханян: Таму што ўся нашая прэса паведаміла, што Лукашэнка атрымаў 89%, і ўсё. А я люблю Беларусь. Больш скажу вам, я мару з нашым тэатрам паехаць на гастролі ў Беларусь. Я там двойчы быў з тэатрам Маякоўскага. І я хачу паехаць. Вось і ўсё. Я вам ужо сказаў словы Чэрчыля - у мяне няма ворагаў, у мяне ёсць інтарэсы. А так абстрактна любіць, абстрактна ненавідзець – не.

Бі-бі-сі: Зміцер ў сваім лісце піша, вам хіба невядома пра палітвязняў там, пра тое, што адбываецца з апазіцыяй.

Армэн Джыгарханян: Гэта не мая справа. Для гэтага ёсць КДБ, ШПТ і МТП. Я вам тлумачу гэта - савецкае тэлебачанне мне паказвае, Лукашэнка атрымаў 80%. Я думаю, не можа ж быць там 80% ідыётаў.

Бі-бі-сі: Ну, гэта калі верыць афіцыйным выніках выбараў.

Армэн Джыгарханян: Гэтага я не ведаю. Мы з вамі шмат разоў бачылі, калі казалі адно, а потым атрымлівалася наадварот. І як мне сябе паводзіць? Цяпер вы вырашылі асудзіць Лукашэнку, колькі часу мне чакаць, калі вы прымеце іншае рашэнне?

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках