28 лiстапада 2024, Чацвер, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продаж валюты можа знізіцца ў 5-6 разоў

27
Продаж валюты можа знізіцца ў 5-6 разоў

Нацбанк Беларусі з 9 лістапада ўводзіць продаж валюты грамадзянам выключна пасля прад'яўлення імі пашпарта і рэгістрацыі касірам асабістых дадзеных фізасобы.

Працэдура, шчыра кажучы, не з прыемных. Бо нікому не хочацца, каб староннія людзі ведалі пра ягоныя прыбыткі.

Якія наступствы могуць быць у такога кроку, Інфабанк высветліў у Валера Палхоўскага, старэйшага аналітыка ГК FOREX CLUB ў Беларусі, піша Інфабанк.

«Цяжка зараз сказаць, як адаб'юцца гэтыя новаўводзіны на наяўным валютным рынку краіны, - лічыць аналітык. - Нацыянальны банк запэўнівае, што ніякіх абмежаванняў на аб'ёмы продажаў ўводзіць не плануецца і гаворка ідзе проста пра больш глыбокі ўлік валютных аперацый».

Эксперт нагадаў, што падобную меру нядаўна ўвёў украінскі рэгулятар. «Па меркаванні нашых калегаў з гэтай краіны, яна прынесла некаторы умерана-пазітыўны эфект, перш за ўсё таму, што стала свайго кшталту абмежавальнікам для набыцця вялікіх сум, якія былі задзейнічаныя ў схемах, звязаных з шэрым імпартам, - адзначыў В. Палхоўскі. - Статыстыка ж паказвае першапачатковае падзенне аб'ёмаў продажаў валюты насельніцтву ў 5-6 разоў. Аднак у наступныя месяцы сітуацыя стала выраўноўвацца і попыт стаў павялічвацца».

Аналітык упэўнены, што, хутчэй за ўсё, нешта падобнае будзе назірацца і ў Беларусі. Першапачаткова ўвядзенне электроннай рэгістрацыі здзейсніць псіхалагічны ўплыў на насельніцтва і скароціць аб'ёмы валюты, што набываецца.

«Але па меры таго, як гэтыя меры будуць цалкам асэнсаваныя, і ў іх добрасумленныя ўдзельнікі не ўбачаць ніякай пагрозы і абмежаванняў, попыт пачне павялічвацца, - сказаў В. Палхоўскі. - Што ж тычыцца дробных прадпрымальнікаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, ім, хутчэй за ўсё, прыйдзецца даць самім сабе прававую ацэнку свайму бізнесу. Нехта па-ранейшаму будзе працаваць, як і працаваў, а нехта можа пайсці на чорны рынак».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках