27 лiстапада 2024, Серада, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі луканомікі: «Белтрансгаз» праедзены

380
Поспехі луканомікі: «Белтрансгаз» праедзены

«Газпрам» і дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 мільярда даляраў.

Як паведамляе прэс-служба «Газпрама», сёння ў рэзідэнцыі «Горкі», у прысутнасці прэзідэнта РФ Дзмітрыя Мядзведзева і беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Урада РФ Уладзіміра Пуціна і прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча ААТ «Газпрам» і ААТ «Белтрансгаз» падпісалі кантракты на пастаўку газу ў Беларусь і ягонае транспартаванне праз тэрыторыю рэспублікі ў 2012-2014 гадах. Таксама ААТ «Газпрам» і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь падпісалі дамову куплі-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз».

Дакументы падпісаныя ў развіццё дамоўленасцяў, дасягнутых сёння паміж урадам РФ і ўрадам Рэспублікі Беларусь, аб фарміраванні коштаў на газ і тарыфаў на яго транспартаванне, а таксама аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ «Белтрансгаз».

У адпаведнасці з кантрактам на пастаўку, кошт газу для Беларусі ў 2012 годзе складзе 165,6 даляраў за 1000 куб. м. У 2013-2014 гадах кошты будуць разлічвацца па формуле. Яе асноўнымі складнікамі стануць кошты газу для спажыўцоў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (усталёўваецца Федэральнай службай па тарыфах РФ), кошт транспартавання газу ад месцаў здабычы ў ЯНАА да мяжы Расеі і Беларусі, кошт захоўвання газу ў падземных сховішчах на тэрыторыі РФ, велічыня выдаткаў «Газпрама» па рэалізацыі газу. Таксама прадугледжваецца індэксацыя складнікаў формулы кошту на велічыню інфляцыі.

У 2012 годзе Беларусь набудзе ў «Газпрама» 22,5 млрд куб. м. газа, у 2013 і 2014 гадах - па 23 млрд куб. м, пры гэтым кантракт прадугледжвае магчымасць карэктавання аб'ёмаў.

Згодна з кантрактам на транспартаванне газу праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, тарыф на транспартаванне 1000 куб. м газу па газаправодах ААТ «Белтрансгаз» складзе 2 дал на 100 км, у 2013-2014 гадах будзе штомесяц разлічвацца па формуле. Тарыф на транспартаванне газу па беларускім участку газаправода «Ямал - Еўропа» будзе штомесяц разлічвацца па формуле на працягу ўсяго тэрміну дзеяння кантракту.

У адпаведнасці з дамовай куплі-продажу 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», «Газпрам» заплаціць за акцыі 2,5 млрд дал. Такім чынам, ААТ «Газпрам» стане ўладальнікам 100% ААТ «Белтрансгаз».

Мінімальны ўзровень нацэнкі на газ, які рэалізуецца «Белтрансгазам» спажыўцам Беларусі, з 1 студзеня 2012 года складзе 15,95 даляраў за 1000 куб. м, з 2013 па 2031 гады будзе карэктавацца на велічыню інфляцыі. З 1 студзені 2032 узровень мінімальнай нацэнкі будзе рэгулявацца ўпаўнаважаным органам Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з беларускім заканадаўствам. Пры гэтым нацэнка не зможа быць ніжэйшай за ўзровень, кампенсавальнага выдатка і інвестыцыі ААТ «Белтрансгаз», у тым ліку эканамічна абгрунтаваную норму прыбытку, і ў любым выпадку будзе не ніжэй за 11,09 даляраў за 1000 куб. м.

Напісаць каментар 380

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках