27 лiстапада 2024, Серада, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вылучае крэдыт у $10 млрд на БелАЭС

90
Расея вылучае крэдыт у $10 млрд на БелАЭС

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая даць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС у аб'ёме да 10 млрд даляраў.

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея гатовая даць Беларусі крэдыт для будаўніцтва АЭС у аб'ёме да 10 млрд даляраў.

«Мы дамовіліся, і сёння будуць падпісаныя адпаведныя дакументы аб прадастаўленні Беларусі расейскага крэдыту ў аб'ёме да 10 млрд даляраў, з выкарыстаннем гэтага крэдыту на працягу 10 гадоў і з пагашэннем на працягу 15 гадоў», - сказаў У. Пуцін на пасяджэнні прэзідыума ўрада ў пятніцу .

Як адзначыў прэм'ер-міністр, на пасяджэнні прэзідыума прадстаўнікі ўрада ў адпаведнасці з дзеючымі працэдурамі павінныя ўхваліць як гэтеа пагадненне, так і пагадненне па газе.

«Калі ёсць нейкія заўвагі, прапановы па гэтых дакументах, яшчэ не позна іх занесці і ўзгадніць з беларускімі партнёрамі», - адзначыў У. Пуцін.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што на карпаратыўным узроўні і на ўзроўні адпаведных ведамстваў гэтыя пытанні старанна прапрацаваныя.

Расея і Беларусь у сакавіку падпісалі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве першай у рэспубліцы АЭС. Будаўніцтва беларускай АЭС будзе весці ЗАТ «Атамбудэкспарт». Станцыю магутнасцю 2,4 ГВт плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, яна будзе размяшчацца ў Гродзенскай вобласці блізу пасёлка Астравец.

Генеральны кантракт на будаўніцтва станцыі плануецца падпісаць да канца першага квартала 2012 года.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках