27 лiстапада 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лядовыя палацы банкрутуюць адзін па адным

201
Лядовыя палацы банкрутуюць адзін па адным

Толькі за кастрычнік доўг “Менск-Арэны” за электрычнасць склаў $ 230 тысяч.

Кіраўніцтва найбуйнейшай хакейнай арэны краіны адзначае: грошай няма. Такая самая праблема – нерэнтабельнасць – напаткала лядовыя палацы па ўсёй краіне, паведамляе Белсат.

Напрыклад, з пачатку лістапада Берасцейскі лядовы палац вырашылі перавесці пад бюджэтнае крыло. Раней арэна належала Берасцейскаму хакейнаму клубу і была стратная. Цяпер уласнікам стане аблвыканкам.

З нас здымуць такі баласт, як камунальныя плацяжы. Калі палац быў на нашым балансе, мы проста не ў стане былі аплачваць камуналку ўласнымі сіламі. А гэта каля 300 мільёнаў рублёў на месяц, – расказвае дырэктар Лядовага палацу Вадзім Драчоў. – Цяпер за бюджэтныя грошы будзе набывацца інвентар”.

У канцы 2010 г. такі ж лёс напаткаў Лядовы палац у Баранавічах. Аднайменнае камунальнае прадпрыемства за год працы сабрала даўгоў на $ 350 тысячаў і было пераведзенае на баланс гораду.

Апроч таго, на Берасцейшчыне арэны ёсць у Пружанах і Кобрыне, а літаральна тыдзень таму хакейная пляцоўка адкрылася ў Івацэвічах. Усе гэтыя палацы стратныя і атрымліваюць фінансаванне з абласнога бюджэту.

Адзінае выключэнне – Бяроза. Тамтэйшы належыць “Трайплу”, таму страты кладуцца не на бюджэт, а на ўладальніка кампаніі Юрыя Чыжа. “Нашая ўстанова таксама прыносіць прыбытку менш, чым стратаў. Хоць мы спрабавалі і змяншаць цэны, каб прывабіць новых наведнікаў, і праводзілі акцыі”, – прызнаецца дырэктар Бярозаўскага лядовага палацу Уладзімір Скрапко.

Напісаць каментар 201

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках