27 лiстапада 2024, Серада, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэканаты ціснуць на студэнтаў цішком

18
Дэканаты ціснуць на студэнтаў цішком

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандра Салдаценку і Мікіту Каваленку, асуджаных за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі 25 кастрычніка, выклікалі ў дэканат па месцы навучання.

Актывісты навучаюцца ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ).

Аляксандр Салдаценка адседзеў за ўдзел у акцыі 7 сутак арышту, Мікіта Каваленка - 10 сутак. Пасля адбыцця арыштаў, хлопцаў выклікалі у дэканаты і патрабавалі ў іх напісаць тлумачальныя. Актывісты іх пісаць адмовіліся.

Аляксандру Салдаценку было вынесенае папярэджанне за подпісам рэктаркі МДЛУ Наталлі Баранавай. Копію дакумента Аляксандру выдаць адмовіліся са спасылкай на тое, што гэта «ўнутраная дакументацыя універсітэта».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках