27 лiстапада 2024, Серада, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ладуцьку запрасілі на Народны сход

27
Ладуцьку запрасілі на Народны сход

Старшыню Менгарвыканкама Мікалая Ладуцьку, а таксама кіраўнікоў мясцовых уладаў больш чым 20 гарадоў Беларусі запрасілі на мясцовыя сходы, якія пройдуць 8 кастрычніка ў Менску і рэгіёнах.

У Менску сход пройдзе ў парку ля плошчы Бангалор. Ліст з запрашэннем кіраўніцтва Менскага гарвыканкама на Народны сход даслаў старшыня аргкамітэта акцыі Віктар Івашкевіч.

Рэакцыі з Менскага гарвыканкама, а таксама ад іншых кіраўнікоў вертыкалі ў розных гарадах Беларусі, запрошаных на сход, пакуль няма.

12 актывістаў у розных гарадах Беларусі былі затрыманыя і асуджаныя за падрыхтоўку да мясцовых сходаў. Па словах арганізатараў, гэтым ўлады груба парушылі Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

«Сходы 8 кастрычніка - гэта крок да дыялогу грамадзянаў з уладамі. На днях збіраліся прадстаўнікі аргкамітэтаў з 26 гарадоў, у дачыненні да 22 з іх ёсць пацвярджэнні аб падрыхтаванасці да сходу і запрашэнні на іх уладаў. Сходы ў любым выпадку будуць праведзеныя ў строгай адпаведнасці з законам», - заявіў «Радыё Свабода» сябра аргкамітэта Генадзь Фядыніч.

На сходы вынесеныя пераважна сацыяльна-эканамічныя праблемы, а таксама патрабаванне вызвалення палітвязняў і правядзення вольных выбараў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках