27 лiстапада 2024, Серада, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

13
Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобелеўскую прэмію міру

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі з'яўляецца найбольш верагодным прэтэндэнтам на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў галіне праваабарончай дзейнасці.

Пра гэта паведаміў БелаПАН ягоны калега Валянцін Стэфановіч. Ён сказаў, што кандыдатура Бяляцкага ўваходзіць у «шорт-ліст» - спіс найбольш верагодных прэтэндэнтаў на прэмію.

Алесь Бяляцкі, акрамя гэтага, узнагароджаны дыпломам «За мужнасць і барацьбу за свабоду». Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла 2 кастрычніка на V Міжнародным фестывалі праваабарончых фільмаў у Бішкеку. Паколькі сам Бяляцкі ўжо два месяцы знаходзіцца пад арыштам, ягоную прэмію атрымала беларуская праваабаронца Паліна Сцепаненка - аўтарка дакументальнай кінастужкі «Свечка праўды Алеся Бяляцкага», паказанай у межах фестывалю.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі, кіраўнік закрытага беларускага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры). Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя аб ягоных рахунках у замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы. Улады гэтых краін публічна папрасілі прабачэння ў Бяляцкага і ягоных родных, а таксама прыпынілі кантакты з Беларуссю ў межах дамоваў аб прававой дапамозе.

Вызвалення Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках