27 лiстапада 2024, Серада, 21:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скаргу Фядыніча не задаволілі, улёткі не вярнулі

2
Скаргу Фядыніча не задаволілі, улёткі не вярнулі

Менскі абласны суд не задаволіў скаргу старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча на рашэнне Салігорскага раённага суду.

Пасяджэнне адбылося 18 кастрычніка ў прысутнасці заяўніка.

Нагадаем, што ў верасні салігорскі суддзя Сяргей Самуйлік прызнаў вінаватым прафсаюзнага лідэра ў парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах і пакараў Генадзя Фядыніча штрафам у памеры 700 тысяч беларускіх рублёў. Падставай для прысуду сталі ўлёткі з запрашэннем на Народны сход. Друкаваныя матэрыялы былі знойдзеныя супрацоўнікамі Салігорскага ДАІ ў аўтамабілі старшыні прафсаюза РЭП напярэдадні ягонай сустрэчы з жыхарамі горада.

Рашэнне Менскага абласнога суда Генадзь Фядыніч пракаментаваў ПЦ «Вясна» адназначна:

- Будзем абскарджваць ў наступнай інстанцыі а потым, у выпадку чарговай адмовы, падаваць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Акрамя таго Фядыніч паведаміў, што ім былі накіраваныя адмысловыя лісты ў Генеральную пракуратуру, Міністэрства ўнутраных справаў і Вярхоўны суд. У лістах ён патрабуе правесці «лікбез» з супрацоўнікамі гэтых ведамстваў адносна ведання імі закона «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках