27 лiстапада 2024, Серада, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уцекача Бакіева чакаюць на радзіме

15

Генеральная пракуратура Кыргыстана накіравала шэрагу краін міжнародныя следчыя даручэнні.

У іх гаворыцца аб правядзенні вышуковых мерапрыемстваў і затрыманні экс-прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева, а таксама яго сваякоў і людзей з блізкага атачэння ў межах расследавальных крымінальных спраў, паведамляе ў чацвер прэс-служба нагляднага ведамства краіны, перадае РІА «Новости».

Следчыя даручэнні аб затрыманні Курманбека Бакіева, яго сыноў Марата і Максіма і брата Жаныбека, а таксама экс-кіраўніка дзяржслужбы нацбяспекі Кыргыстана Мурата Суталінава, экс-прэм'ера Даніяра Усенава і яшчэ 14 асобаў перададзеныя ў праваахоўныя органы Расеі, Казахстана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Украіны і Узбекістана.

«У адпаведнасці з патрабаваннямі Менскай і Кішынёўскай Канвенцый «Аб аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах» даручэнні накіраваныя ў межах расследавання крымінальных спраў, узбуджаных па фактах масавага забойства, якое мела месца 7 красавіка 2010 года на плошчы «Ала-Таа», а таксама эканамічных і службовых злачынстваў у дачыненні да шэрагу асобаў».

«Па ўсіх вышэйпаказаных абвінавачваннях МУС рэспублікі заведзеныя вышуковыя справы, яны аб'яўлены ў міждзяржаўны і міжнародны вышук. Яны таксама лічацца ў міжнародным вышуку па лініі Інтэрпола», - нагадвае нагляднае ведамства Кыргыстана.

Звергнутага ў выніку масавых хваляванняў у Кыргызстане прэзідэнта Курманбека Бакіева прытуліў у Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Новыя ўлады азіяцкай дзяржавы звярнуліся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з запытам аб выдачы звергнутага прэзідэнта, але нагляднымі органамі нашай краіны было адмоўлена выдаць апальнага прэзідэнта.

Праігнаравала Беларусь і другасны запыт аб выдачы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках