27 лiстапада 2024, Серада, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні дзярждоўг працягвае расці

3

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 верасня 2010 года склаў эквівалент Br37, 026 трлн., павялічыўшыся на 21,6% з пачатку года.

У тым ліку на 10,1% за жнівень, сведчаць дадзеныя Міністэрства фінансаў Беларусі, перадае АФН.

Пры гэтым знешні дзярждоўг у рублёвым эквіваленце вырас на 26,3% за восем месяцаў бягучага года (у тым ліку на 13% за жнівень) да Br28,486 трлн. ($ 9,45 млрд.) на 1 верасня 2010 года. Аб'ём ўнутранага дзярждоўгу склаў Br8, 540 трлн., павялічыўшыся на 8,3% з пачатку года (у тым ліку на 1,4% за жнівень).

У структуры дзярждоўгу доўг цэнтральнага ўрада дасягнуў Br30, 109 трлн., павялічыўшыся на 21,8% з пачатку года (у тым ліку на 12% за жнівень). Доўг суб'ектаў гаспадарання, гарантаваны урадам, склаў Br6, 917 трлн., павялічыўшыся на 20,6% за студзень-жнівень (у тым ліку на 2,4% за жнівень).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках