24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АЭС пакуль няма з кім будаваць

23

Чыноўнікі вывучаюць, што будзе «танней, якасней і бяспечней».

У гутарцы з журналістамі 21 верасня ў Менску першы намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь заявіў: «Пакуль не падпісаны кантракт, у нас заўсёды ёсць манеўр у выбары таго, хто будзе будаваць беларускую АЭС», піша БелаПАН.

«З кім будзем будаваць, зараз вырашаецца. Ёсць прапановы карэйцаў, кітайцаў, французаў, могуць удзельнічаць амерыканцы, - адзначыў Віцязь. - Мы вывучаем, каб было танней, якасней і бяспечней».

Пры гэтым ён лічыць, што сродкі, выдаткаваныя на навуковае суправаджэнне будаўніцтва атамнай станцыі, стварэнне інфраструктуры, падрыхтоўку кадраў, апраўдаюць сябе. «Усё роўна станцыя будзе 100%, без атамнай энергетыкі мы не бачым сёння бяспеку энергасістэмы», - падкрэсліў навуковец.

Ён таксама падтрымлівае прапанову стварыць сумеснае з Расеяй прадпрыемства па збыце электраэнергіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС і ў цэлым ўсёй энергетычнай сістэмай. «Гэтае пытанне трэба вывучаць з эканамічнага пункту гледжання», - адзначыў Віцязь. Навуковец лічыць, што для стварэння СП неабходна спачатку стварыць адзіную энергетычную сістэму. «А гэта ўжо пытанне палітычнае, а не эканамічнае. Калі кіраўнікі дамовяцца, тады можна будзе палічыць і эканоміку», - сказаў ён.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках