24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Палітыка добрасуседства немагчымая без грамадзянскай супольнасці

15 верасня еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле сустрэўся з прадстаўнікамі еўрапейскіх няўрадавых арганізацый у Брусэлі.

На сустрэчы ён адзначыў, што грамадзянская супольнасць адыгрывае ключавую ролю ў развіцці Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Еўракамісіі, Фюле лічыць, што «развіццё Еўрапейскай палітыкі добрасуседства і амбіцыйныя планы па яе рэфармаванні не могуць быць рэалізаваныя чыноўнікамі без грамадзянскай супольнасці краін ЕЗ і краін-партнёраў».

Еўракамісія абвясціла пра намер перагледзець Еўрапейскую палітыку добрасуседства. Яна працягне кансультацыі ў гэтай галіне з нацыянальнымі ўрадамі краін ЕЗ і краін-партнёраў, а таксама структурамі грамадзянскай супольнасці.

Еўракамісару былі перададзеныя рэкамендацыі НДА аб тым, як зрабіць палітыку больш эфектыўнай у галіне дзяржкіравання, правоў чалавека, развязвання канфліктаў, барацьбы са змяненнем клімату і забруджваннем навакольнага асяроддзя.

Як паведамляе прэс-служба Еўракамісіі, падобныя сустрэчы Фюле з арганізацыямі грамадзянскай супольнасці працягнуцца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках