27 лiстапада 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждоўг Беларусі расце

10

Тэндэнцыі да росту ўнутранага дзярждоўгу захоўваюцца.

З пачатку бягучага года знешні дзярждоўг Беларусі павялічыўся, хаця і крыху скараціўся ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі павялічыўся ў ліпені на 1,2% у параўнанні з чэрвенем да 8,418 трлн беларускіх рублёў

Пры гэтым па выніках студзеня - ліпеня ўнутраны дзярждоўг узрос на 6,7%. З улікам інфляцыі ўнутраны дзярждоўг павялічыўся з 1 студзеня на 2,2%. У абсалютным выражэнні ўнутраны доўг за студзень - ліпень павялічыўся на 531 млрд, ці на 0,6% ад ВУП.

У структуры ўнутранага дзярждоўгу доўгатэрміновая запазычанасць урада складае 25,8%, кароткатэрміновая - 0%, на долю крэдытаў, атрыманых беларускімі прадпрыемствамі пад гарантыю ўрада, даводзіцца 74,2%.

З 1 студзеня знешні дзярждоўг павялічыўся на 7,5%. У структуры знешняга дзярждоўгу доля доўгатэрміновага прамога доўгу ўрада ў ліпені склала 98% на 1 жніўня (98,3% на 1 ліпеня), кароткатэрміновы доўг урада - 0% (без зменаў), замежныя крэдыты, атрыманыя суб'ектамі гаспадарання пад гарантыі ўрада, - 2% (1,7%).

У 2009 годзе знешні дзяржаўны доўг Беларусі ўзрос больш чым ў 2 разы ў параўнанні з 2008-м да 7,891 млрд даляраў на 1 студзеня. Асноўнымі крэдыторамі Беларусі з'яўляюцца МВФ, Расея, Венесуэла, Германія, ЗША, Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця.

Сумарны знешні доўг Беларусі ўжо складае больш за 22 мільярды даляраў ЗША.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках