25 снежня 2024, Серада, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Наша Ніва» падала ў суд на Мінінфармацыі

15 верасня Вышэйшы Гаспадарчы суд Беларусі пачне разгляд скаргаў «Нашай Нівы» на два ліпеньскія папярэджанні Міністэрства інфармацыі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба БАЖ са спасылкай на прадстаўніка выдання Ларысу Атаманчук.

Папярэдняя сустрэча бакоў адбылася ў судзе 1 верасня.

Бакі агучылі свае пазіцыі. Рэдакцыя заявіла шэраг хадайніцтваў, у прыватнасці, аб выкліку ў суд спецыяліста-лінгвіста, сведак, а таксама аб далучэнні да справы шэрагу дакументаў. Усе хадайніцтвы суддзя Караткевіч задаволіла.

Рэдакцыя «НН» спадзяецца праз суд запатрабаваць у шэрагу шапікаў «Белсаюздрука» касавыя стужкі, па якіх можна было б вызначыць, ці прадаваўся №25 «НН» і ў якім аб'ёме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках