Прэс-служба Лукашэнкі: «Дата нараджэння не змянялася. Гэта заўсёды было 31 жніўня!»
113- 1.09.2010, 11:06
Журналісты звязаліся з прэс-службай Аляксандра Лукашэнкі, каб высветліць, чаму ў біяграфіі кіраўніка дзяржавы змянілася дата нараджэння.
- Дата нараджэння прэзідэнта не змянялася. Хто вам сказаў, што яго дзень нараджэння 30 жніўня? Ён заўсёды быў 31 жніўня. І заўсёды ў біяграфіі на сайце кіраўніка дзяржавы была паказаная менавіта гэтая дата, - адказаў супрацоўнік прэзідэнцкай прэс-службы газеце «Салідарнасць».
На довады, што маюцца скрыншоты старонак, дзе гаворыцца менавіта пра нараджэнне Аляксандра Лукашэнкі 30 жніўня, суразмоўца, паўтарыўшыся, адказаў: «Якія скрыншоты? Біяграфія прэзідэнта не змянялася».