24 лiстапада 2024, Нядзеля, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спякота ў Беларусі аслабее ў нядзелю

4

Сіноптыкі прагназуюць аслабленне спякоты ў Беларусі ў найбліжэйшую нядзелю, на наступным тыдні будзе 24-31 градус цяпла.

«Аслабленне спякоты ў Беларусі чакаецца ў найбліжэйшую нядзелю. Прагназуецца, што халодны атмасферны фронт з захаду прынясе на тэрыторыю рэспублікі дажджы і паніжэнне тэмпературы паветра», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у сераду начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Дзмітры Рабаў.

Паводле яго словаў, «на наступным тыдні максімальная тэмпература паветра чакаецца ад 24 градусаў на захадзе рэспублікі і да 31 градуса на ўсходзе».

На гэтым тыдні ў Беларусі захаваецца вельмі спякотнае надвор'е, папярэдзіў Дз.Рабаў. Удзень 5 жніўня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў, па ўсходзе краіны паветра прагрэецца да 35-38, адзначыў суразмоўца агенцтва. «У пятніцу-суботу спякотнае паветра, якое прыйшло на тэрыторыю Беларусі праз прымежныя вобласці Расеі з сярэднеазіяцкіх пустэльняў, будзе панаваць практычна на ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Удзень максімальная тэмпература дасягне 31-37 градусаў, на ўсходзе краіны будзе да 39 градусаў цяпла», - сказаў Дз.Рабаў.

«Але ў нядзелю з Заходняй Еўропы да межаў Беларусі падыдзе халодны атмасферны фронт, які пачне павольна пасоўваць спякотнае паветра на ўсход. Удзень у нядзелю ў заходніх рэгіёнах рэспублікі чакаецца 24- 29 градусаў, на ўсходзе - 35- 39», - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Дз.Рабаў паведаміў, што «гэтае лета яшчэ паставіць не адзін рэкорд па тэмпературы». «Ужо зараз можна казаць пра тое, што на ўсходзе краіны пабітыя шматгадовыя рэкорды па спякоце. Сёння на ўсходзе Беларусі ў 15.00 было 37 градусаў, а ў Берасці тым часам - 19 градусаў цяпла», - удакладніў суразмоўца агенцтва.

Акрамя таго, Дз.Рабаў распавёў, што ў найбліжэйшы чацвер у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы. У пятніцу ў заходніх рэгіёнах таксама чакаюцца дажджы і навальніцы, а ў нядзелю, з-за халоднага паветранага фронту, які прыйдзе туды, на захадзе краіны месцамі пройдуць моцныя дажджы і навальніцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках