24 лiстапада 2024, Нядзеля, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада інтэлігенцыі абмежавала спіс кандыдатаў у прэзідэнты

17

Рада беларускай інтэлігенцыі абмежавала спіс прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта ад апазіцыі да пяці чалавек.

У пяцёрку меркаваных кандыдатаў патрапілі лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, былы палітвязень Аляксандр Казулін, кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, лідэр кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, паведамляе «Еўрарадыё».

Старшыня Рады Уладзімір Колас заявіў, што яны вырашылі не спыняць сваю дзейнасць па каардынацыі гэтага працэсу. Разам з тым ён ад імя Рады інтэлігенцыі заклікаў усіх дэмакратычных лідэраў да эфектыўнай выніковай працы па кансалідацыі і па вызначэнні адзінага кандыдата. У далейшым Рада можа скласці з сябе паўнамоцтва пасярэдніка ў гэтым працэсе — калі ў хуткім часе палітыкі не вызначацца з тэрмінам вылучэння адзінага кандыдата.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках