24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія мытнікі будуць змагацца з алкаголем з Беларусі

8

Расейскае заканадаўства аб дзяржаўным рэгуляванні алкагольнай прадукцыі аказалася важней прынцыпаў Мытнага саюза.

Мытнікі суседняй краіны маюць намер кантраляваць моцныя напоі, што ўвозяцца з краін-партнёраў.

Сёння кіраўніцтва Федэральнай мытнай службы РФ распаўсюдзіла ліст, у якім нагадвае, што ў Расеі забараняецца абарот алкагольнай прадукцыі без маркіроўкі. «У выпадку ўвозу этылавага спірту, алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі з тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Мытнага саюза ў рамках ЕўрАзЭС, падлягаюць прымяненню ўсе нормы і патрабаванні, устаноўленыя законам для дадзенай прадукцыі, уключаючы ліцэнзаванне і маркіроўку акцызнымі маркамі», - мяркуе першы намеснік кіраўніка мытнага ведамства Уладзімір Малінін.

Выключэнне робіцца толькі для грамадзян, якія ўвозяць алкаголь для асабістых (сямейных), хатніх і іншых не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці патрэбаў. Міжнародным пагадненнем ўстаноўлена, што адзін поўнагадовы грамадзянін можа правозіць не больш за 5 літраў алкагольных напояў. «У мэтах забеспячэння выканання заканадаўства Расейскай Федэрацыі ў дачыненні алкагольнай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан прымаць неабходныя меры па недапушчэнні ўвозу на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі немаркіраванай алкагольнай прадукцыі фізічнымі асобамі ў колькасці, якая перавышае аб'ёмы для асабістага карыстання», - зазначае падначаленым Уладзімір Малінін.

Нагадаем, што сфармаваны ў ліпені гэтага года Мытны саюз ЕўрАзЭС прадугледжвае стварэнне адзінай мытнай тэрыторыі краін удзельніц, уключаючы Расейскую Федэрацыю, Рэспубліку Беларусь і Казахстан. Гэта значыць, што тавар, які перамяшчаецца паміж краінамі-партнёрамі, а таксама грамадзяне, якія пераязджаюць мяжу, не падлягаюць мытнаму кантролю (дагляду).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках