27 лiстапада 2024, Серада, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя: Віншаванне з Днём Незалежнасці – самаўпраўства

7

Віншаванне гомельскімі апазіцыянерамі жыхароў Гомеля з 20-годдзем прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі міліцыя расцаніла як самаўпраўства.

Адпаведны адміністрацыйны пратакол складзены 18 жніўня на аднаго з удзельнікаў акцыі, старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова.

Як паведаміў БелаПАН Палякоў, яны з аднадумцамі, сябрамі каардынацыйнай рады Аб'яднаных дэмакратычных сіл Гомельскай вобласці, 26 ліпеня правялі акцыю, прымеркаваную да 20-й гадавіны прыняцця дэкларацыі, і распаўсюдзілі сярод жыхароў горада віншавальныя паштоўкі. Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў аддзел, але пратаколы ў дачыненні да іх не складаліся.

«Я напісаў скаргу на нашае незаконнае затрыманне. Сёння мяне выклікалі ў міліцыю. Я думаў для таго, каб разабрацца з маёй скаргай, але высветлілася, што пакараць вырашылі не міліцыянтаў, а мяне», - адзначыў Палякаў.

Паводле яго словаў, у міліцыі на яго склалі адміністрацыйны пратакол «за самаўпраўства» (арт. 23.39 КоАП), г.зн. «самавольнае ажыццяўленне свайго сапраўднага ці меркаванага права, здзейсненае з парушэннем парадку, вызначанага заканадаўствам». Вусна апазіцыянеру патлумачылі, што віншавальныя паштоўкі былі падпісаныя «ад кардынацыйнай рады АДС», а гэтая арганізацыя з'яўляецца незарэгістраванай.

На іншых затрыманых 26 ліпеня пратаколы пакуль не складаліся. Парушэнне, прадугледжанае арт. 23.39 КоАП, цягне накладанне штрафу ад дзвюх да дзесяці базавых велічыняў. Пакуль невядома, калі суд разгледзіць гэты пратакол.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках